Стыпендыю імя С. Ціханоўскай ў міжнароднай бізнес-школе Аўстрыі

Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі Беларускія студэнты і студэнткі могуць падацца на стыпендыяльную праграму ў Management Center Innsbruck (MCI) — адной з вядучых міжнародных бізнес-школ Аўстрыі.
Праграма рэалізуецца пад патранажам Святланы Ціханоўскай і адкрывае магчымасць атрымаць адукацыю ў Еўропе. Стыпендыя дазваляе навучацца на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах. Яна прызначана для людзей, якія маюць досвед грамадскай або прафесійнай дзейнасці ў сферах правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права.
Памер падтрымкі: €13 500 у год
