Стыпендыяльная праграма ў Германіі

Ініцыятыва Вернера Шульца (WSI) запускае стыпендыяльную праграму ў Германіі для студэнта_к і дактаранта_к, а таксама спецыяліста_к, працуючых у галіне грамадзянскай супольнасці, медыя, культуры, адукацыі, палітыкі і навукі.
Праграма падтрымлівае даследаванні і праекты ў галіне прасоўвання дэмакратыі, умацавання вяршэнства права, супрацьстаяння дыктатуры і таталітарызму, а таксама сумежных тэм. Стыпендыя ўключае фінансаванне на тэрмін да трох месяцаў у нямецкай партнёрскай арганізацыі WSI (з кастрычніка па снежань 2025 года). Памер стыпендыі — 2 000 EUR (у месяц). Дэдлайн: 10 верасня.