Стыпендыі на навуковыя стажыроўкі ў Германіі

Форум гістарычных даследаванняў Беларусі аб’яўляе конкурс на атрыманне cтыпендый для навуковых стажыровак у Германіі

Форум гістарычных даследаванняў Беларусі з’яўляецца платформай для прэзентацыі і абмеркавання актуальных пытанняў па гісторыі Беларусі, у тым ліку яе еўрапейскіх узаемадачыненняў, і ўзмацняе грамадскі інтарэс да гэтых пытанняў.

Даследчыцы і даследчыкі, студэнткі і студэнты, аспіранткі і аспіранты, а таксама актары гістарычнай адукацыі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі, могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі на адзін месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах.

Стыпендыя разлічана на 1 месяц.

Cума стыпендыі складае:

  • 934 € для студэнтак і студэнтаў;
  • 1.300 € для аспірантак і аспірантаў;
  • 2.000 € для postDocs.

Дадаткова да гэтай сумы ў рамках, вызначаных DAAD, кампенсуюцца выдаткі на праезд.

Стажыроўка мае адбыцца ў прамежку з красавіка па снежань 2025 года. Не пазней чым праз два месяцы пасля заканчэння стыпендыі неабходна адправіць справаздачу аб выніках стажыроўкі.

У заяўку ўключаюцца наступныя дакументы:

  • абгрунтаванне тэмы з аглядам стану даследаванасці праблемы і выкарыстаных методык і крыніц (max. 2 старонкі);
  • працоўны план стажыроўкі;
  • рэзюмэ / CV;
  • спіс публікацый;
  • рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка/навуковай кіраўніцы або іншай асобы з акадэмічнага асяродку.

Заяўкі прымаюцца на нямецкай ці англійскай мове ў выглядзе аднаго PDF-файла да 1.02.2025 г. па электроннай пошце belarus.forum@dgo-online.org

Пры наяўнасці пытанняў звяртайцеся да каардынатаркі Алесі Белановіч-Пэтц: belanovich-petz@dgo-online.orgФорум гістарычных даследаванняў Беларусі – гэта праект Нямецкага таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы. Форум атрымлівае фінансавую падтрымку Нямецкай акадэмічнай службы абмену са сродкаў МЗС Германіі. Больш падрабязную інфармацыю пра нас вы знойдзеце тут:

Scroll to top