Школа «Правы чалавека ў дзеянні» ад «Прававой ініціятывы»

«Прававая ініцыятыва» запрашае беларускіх студэнтаў, актывістаў, пачынаючых праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх зацікаўленых на 9-дзённую Школу, прысвечаную ключавым пытанням правоў чалавека — ад базавых прынцыпаў да практычнага прымянення ведаў праз рэалізацыю праектаў і стажыроўку.
Школа для цябе, калі:
- у цябе ёсць базавыя веды, якія ты хочаш абагуліць
- ты актывіст або актывістка і хочаш распачаць уласны праект
- ты плануеш кар’еру ў сферы правоў чалавека і табе патрэбны першы крок
Што цябе чакае?
- уводзіны і гісторыя правоў чалавека
- міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека
- права на свабоду выказвання меркавання
- права на мірныя сходы
- новыя метады і формы праваабарончай дзейнасці.
На Школе выступяць эксперткі і эксперты з досведам працы ў галіне правоў чалавека.
Курс складаецца з трох афлайн-сесій у Вільні (дакладнае месца будзе паведамлена адабраным удзельнікам): 22–24 жніўня (пятніца–нядзеля), 5–7 верасня (субота–нядзеля) і 26–28 верасня (пятніца–нядзеля). Прысутнасць на ўсіх сесіях абавязковая.
Падчас навучання ўдзельнікі змогуць узяць удзел у конкурсе стажыровак. Пасля другой сесіі будзе абраны 3 чалавекі, якія пройдуць аплочваемую трохмесячную стажыроўку ў адной з беларускіх праваабарончых арганізацый. Меркаваны перыяд стажыроўкі — кастрычнік–снежань 2025 г.
Акрамя таго, пасля заканчэння Школы ў вас будзе магчымасць рэалізаваць свой уласны праект з падтрымкай з боку арганізатараў (фінансавай і ментарскай).
Дэдлайн падачы заявак — 13 жніўня, 23:59 (па менскім часе). Вынікі адбору будуць паведамляцца па меры паступлення заявак, але не пазней за 15 жніўня.
Важна: Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне (для ўдзельнікаў, што не жывуць у Вільні), але не кампенсуюць выдаткі на праезд і не аказваюць візавую падтрымку. Аднак калі вы хочаце ўзяць удзел у Школе, але няма фінансавай магчымасці набыць квіткі, калі ласка, напішыце арганізатарам на электронную пошту education@legin.info. У лісце пазначце інфармацыю пра вашу грамадскую актыўнасць, а таксама матывацыю ўдзельнічаць у Школе.