Веды для дзеяння
Бяспека

Навіны

Школа па міжнародным гуманітарным праве запрашае у Вільнюс

З 19 па 22 лістапада ў Вільні “Прававая ініцыятыва” праводзіць Школу па міжнародным гуманітарным праве. Запрашаем да ўдзелу ў Школе студэнтаў, актывістаў, праваабаронцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца міжнародным гуманітарным правам!

Падчас школы будзем казаць пра:

– Базавыя прынцыпы міжнароднага гуманітарнага права. Класіфікацыя ўзброеных канфліктаў

– Абарону ахвяр вайны ва ўмовах узброеных канфліктаў.

– Механізмы рэалізацыі і захавання міжнароднага гуманітарнага права, і шматлікае іншае

Важна: Арганізатары забяспечваюць пражыванне (для ўдзельнікаў з іншых гарадоў) і харчаванне ўсім удзельніцам і ўдзельнікам. Аднак мы не аказваем візавую падтрымку і не пакрываем выдаткі на праезд да Вільні.

❗️ Дэдлайн падачы заявак: 15 лістапада, 23:59 (па менскім часе). Вынікі адбору мы будзем паведамляць па меры паступлення заявак.

Па ўсім пытанні пішыце нам на эл.пошту contact@legin.info