Шэсць лекцый па сучаснай беларускай культуры ад Culture Makes

Міжнародны праект Culture Makes прапануе ўсім, хто цікавіцца пытаннямі сучаснай культуры   запісы адкрытых лекцый з куратарамі, навукоўцамі, экспертамі,арт- мэнэджэрамі з Беларусі і Еўропы. 

На лекцыях уздымаюцца пытанні беларускай культурнай ідэнтычнасці і ролі сучаснага мастацтва ў захаванні культурнай спадчыны. Лекцыі дапамогуць зразумець стан культуры  і сучасныя трэнды ў разнастайных яе сферах.

Міжнародны праект Culture Makes — ініцыятыва беларускіх і шведскіх арт-менеджараў, прысвечаная адукацыі, кааперацыі і абмену досведам паміж беларускімі менеджарамі культуры. Да ўдзелу ў праекце былі запрошаныя эксперты з Беларусі, Швецыі, Польшчы і ЗША, і кожны з іх прыўнёс свой унікальны досвед. 

Праект стартаваў у траўні 2023 года з шырокага даследавання патрэбаў і выклікаў культурніцкіх менеджараў у Беларусі і дыяспары. А далей працягнуўся адукацыйнай праграмай з лекцыямі і семінарамі пра сучасныя трэнды, арт-рынак, культурніцкую спадчыну і новыя бізнес-мадэлі. 

Больш пра праект і яго прадукты можна даведацца тут

Scroll to top