“Журфак па суботах”. Набор на спецкурс “Тэхнікі інтэрв’ю” для журналістаў-практыкаў 

Гэты спецкурс — не па асновах інтэрв’ю. Ён пра рэальныя сітуацыі, у якія патрапляюць журналісты падчас штодзённай працы ў рэдакцыі: калі герой ухіляецца ад адказаў, маўчыць, маніпулюе, злуецца або «гаворыць гадзіну ні пра што», а галоўныя пытанні так і не зададзеныя. 

Курс разлічаны на журналістаў з практычным досведам, якія знаходзяцца ў Літве. 

Заняткі афлайн у Вільні. 

Па суботах: 7,14, 21 лютага 2026 года, з 10.00 да 18.00.  

Дэдлайн рэгістрацыі: 20 студзеня 2026 года. 

Вас чакаюць тры насычаныя практыкай афлайн-варкшопы з журналісткай Адар’яй Гуштын і вядоўцай ютуб-канала «ТОК|TALK» Настай Роўдай.

Чаму вы навучыцеся:

  • Здабываць кантакты, калі «іх няма» і ўгаворваць на інтэрв’ю тых, хто не хоча гаварыць;
  • Праводзіць hard talk, калі гутарка ідзе на мяжы.
  • Кіраваць гутаркай, а не дазваляць кіраваць вамі.
  • Што рабіць пасля публікацыі, калі пачынаюцца пагрозы, крыўды, скандалы і суды.
  • Аднаўляцца пасля цяжкіх размоў і не выгараць.

Калі: 7, 14, 21 лютага 2026 года, з 10.00 да 18.00.

Дэдлайн: 20 студзеня.

Зарэгістравацца на курс – па спасылцы

Scroll to top