Падтрымка мерапрыемстваў з удзелам беларускіх навукоўцаў
Прымаюцца заяўкі на фінансавую падтрымку правядзення канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, варкшопаў і іншых адкрытых навуковых падзей. Максімальная сума гранта – 7000€.
Scholars for Belarus прапануе фінансавую падтрымку для правядзення канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, варкшопаў і іншых адкрытых навуковых падзей.
Мэта конкурса – садзейнічаць уладкаванню сувязей і развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі даследчы_цамі з розных краін эміграцыі.
Тэмы і фарматы могуць быць розныя: галоўнае, каб мерапрыемства было публічным і спрыяла навуковаму абмену.
