Праграма падтрымкі беларускіх НДА па GDPR і бяспецы персанальных даных 2025

Human Constanta запускае праект падтрымкі беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, што дзейнічаюць на тэрыторыі ЕС і працуюць з беларускай дыяспарай і аўдыторыяй у Беларусі.  

Дэдлайн: 18 чэрвеня

Наша мэта — дапамагчы арганізацыям прывесці свае працэсы і дакументацыю ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі апрацоўкі і бяспекі персанальных даных (GDPR), у тым ліку пры выкарыстанні штучнага інтэлекту (AI Act).

Каб узяць удзел у праграме падтрымкі, калі ласка, запоўніце анкету да 18 чэрвеня.  

Колькасць безкаштоўных кансультацый і арганізацый, якім мы можам прапанаваць суправаджэнне, абмежаваная. Адбор будзе праводзіцца на падставе інфармацыі з анкеты, пра вынікі мы паведамім да 20 чэрвеня па тых кантактах, якія вы пакінулі.

Human Constanta запусціла праграму падтрымкі для беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, якія працуюць у ЕС з Беларуссю або дыяспарай. Праграма дапаможа разабрацца з патрабаваннямі GDPR і AI Act, наладзіць абарону персанальных дадзеных і бяспечнае выкарыстанне штучнага інтэлекту.

Scroll to top