Праграма падтрымкі для вызваленых беларускіх палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў:к 

Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

Хто можа прэтэндаваць на падтрымку

Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій пасля жніўня 2020 года (палітычнае зняволенне, пагрозы, пераслед за грамадзянскую пазіцыю ці ўдзел у мірных пратэстах) і страцілі магчымасць працягваць навучанне ці працу.

На момант падачы заяўкі заяўнік або заяўніца павінны пражываць у краіне ЕС, ЕЭЗ або адной з краін Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Калі чалавек пакінуў Беларусь раней жніўня 2020 года, трэба даказаць, што гэта адбылося пад уплывам рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 году.

Заяўнік ці заяўніца могуць падаць толькі адну заяўку ў межах кожнага раўнда праграммы. Кожны заяўнік ці заяўніца могуць быць падтрыманыя толькі 1 раз у межах праграмы.

Пры атрыманні падтрымкі бенефіцыяр павінен знаходзіцца ў ЕС для атрымання паслугаў, незалежна ад таго, анлайн ці афлайн яны праводзяцца.

Якія актыўнасці падтрымліваюцца:

  • Прафесійная адукацыя.
  • Курсы перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі.
  • Афіцыйныя моўныя курсы і іспыты (індывідуальныя моўныя курсы ўсіх узроўняў і курсы ўзроўняў С непадтрымліваюцца, акрамя выключна матываваных выпадкаў).
  • Настрыфікацыя дыплома, вучонай ступені ці адукацыйных сертыфікатаў.
  • Курсы на атрыманне пасведчання кіроўцы (катэгорыі якія пачынаюцца з літар C, D, T. Катэгорыі A і B не падтрымліваюцца. Падтрымліваецца пацверджанне правоў катэгорыі B, атрыманых не ў краіне ЕЗ толькі ў тых выпадках, калі гэта патрэбна для атрымання катэгорыі С і вышэй).
  • Атрыманне кваліфікацыйных сертыфікатаў і здача іспытаў.

Усе актыўнасці могуць праходзіць у любым фармаце: анлайн, афлайн ці змешана. Пачатак выканання актыўнасцяў магчымы толькі пасля падтрымкі заяўкі камісіяй і падпісання дамовы.

Увага! Рэалістычны пачатак актыўнасцяў – 1 ліпеня 2026. Усе актыўнасці павінны быць завершаны да 31 сакавіка 2027 г.

Памер падтрымкі: да 10 000 еўра

Тэрмiн патрымкi: да 12 месяцаў — курсы для прафесійнай адукацыі  і да 6 месяцаў — для моўных курсаў.

Падрабязней

Scroll to top