Праграма падтрымкі для вызваленых беларускіх палітзняволеных і рэпрэсаваных – Раўнд 2

Праграма падтрымкі навучання і перападрыхтоўкі для вызваленых беларускіх палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак – Раўнд 2
Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
Апошні тэрмін падачы заяўкі ў 2 Раўндзе – 31 студзеня 2026, 21:59 UTC.
Прыём заявак у 3 Раўнд пачнецца з 1 красавіка 2026.
Хто можа прэтэндаваць на падтрымку:
Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій пасля жніўня 2020 года (палітычнае зняволенне, пагрозы, пераслед за грамадзянскую пазіцыю ці ўдзел у мірных пратэстах) і страцілі магчымасць працягваць навучанне ці працу.
На момант падачы заяўкі заяўнік або заяўніца павінны пражываць у краіне ЕС, ЕЭЗ або адной з краін Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Калі чалавек пакінуў Беларусь раней жніўня 2020 года, трэба даказаць, што гэта адбылося пад уплывам рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 году.
Заяўнік ці заяўніца могуць падаць толькі адну заяўку ў межах кожнага раўнда праграмы. Кожны заяўнік ці заяўніца могуць быць падтрыманыя толькі 1 раз у межах праграмы.
Пры атрыманні падтрымкі бенефіцыяр павінен знаходзіцца ў ЕС для атрымання паслугаў, незалежна ад таго, анлайн ці афлайн яны праводзяцца.
Асноўныя палажэнні праграмы падтрымкі можна прачытаць тут.
Якія актыўнасці падтрымліваюцца:
- Прафесійная адукацыя (да 12 месяцаў).
- Курсы перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі.
- Афіцыйныя моўныя курсы і іспыты (індывідуальныя заняткі — толькі ў выключных выпадках і пры моцнай матывацыі).
- Настрыфікацыя дыплома, вучонай ступені ці адукацыйных сертыфікатаў.
- Курсы на атрыманне пасведчання кіроўцы (катэгорыі якія пачынаюцца з літар C, D, T. Катэгорыі A і B не падтрымліваюцца).
- Атрыманне кваліфікацыйных сертыфікатаў і здача іспытаў.
Усе актыўнасці могуць праходзіць у любым фармаце: анлайн, афлайн ці змешана.
Усе мерапрыемствы павінны быць накіраваны на кар’ернае і прафесійнае развіццё і праводзіцца ў ЕС. Калі заяўнік або заяўніца на момант падачы заяўкі знаходзяцца не ў ЕС, то пры станоўчым рашэнні ўсе вочныя актыўнасці павінны быць праведзены ў ЕС. Пастаўшчыкамі анлайн паслуг павінны быць арганізацыі, якія маюць рэгістрацыю ў ЕС.Актыўнасці без афіцыйнага пацверджання вынікаў не падтрымліваюцца.
Памер падтрымкі: да 10 000 еўра.
Прымальныя выдаткі:
• Аплата за навучанне (курсы, іспыты, сертыфікацыі, настрыфікацыя, курсы кіравання транспартам).
• Пераклад дакументаў.
• Падпіскі на неабходнае праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы (толькі пры абгрунтаванай патрэбе і калі няма бясплатных альтэрнатыў).
Што НЕ падтрымліваецца:
• Бакалаўрыят, магістратура і дактарантура.
• Курсы без афіцыйнага пацвярджэння вынікаў (сертыфікат, дыплом, ліцэнзія).
• Курсы кіравання транспартам катэгорый A і B.
• Прыватныя рэпетытары/фізічныя асобы (магчымыя толькі ў выключных выпадках пры адсутнасці альтэрнатыў і пры пацверджаным праве на прадстаўленне адукацыйных паслуг).
• Пастаўшчыкі незарэгістраваныя ў ЕС.
• Групавыя або сямейныя заяўкі.
Увага!
• Праграма не кампенсуе выдаткі, якія з’явіліся да падпісання пагаднення аб падтрымке.
• Аплата ажыццяўляецца непасрэдна правайдарам паслуг, аплата заяўнікам не магчыма.
Тэрмiн патрымкi: 6 цi 12 месяцаў
Да 12 месяцаў — курсы для прафесійнай адукацыі
Да 6 месяцаў — для ўсіх іншых мерапрыемстваў
ФОРМА ЗАЯЎКІ
Тэрмін падачы заяў:
Раунд 2: 1 кастрычніка 2025 г. — 31 студзеня 2026 г. а 23:59 EET/UTC+2 / 4 месяцы
Раунд 3: 1 красавіка 2026 г. — 31 ліпеня 2026 г. а 23:59 EET/UTC+2 / 4 месяцы
Раунд 4: 1 кастрычніка 2026 г. — 30 лістапада 2026 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 2 месяцы
