Праграма ArtPower Belarus запускае конкурс на Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах

Адкрыты прыём заявак на Трэк 3 у межах праграмы ArtPower Belarus. Гэта конкурс культурніцкіх праектаў для беларускіх творцаў і ініцыятываў, якія сутыкнуліся з форс-мажорнымі ці складанымі абставінамі: рэпрэсіі, страта фінансавання, вымушаная эміграцыя, праблемы са здароўем і іншыя непрадбачаныя сітуацыі.

Што такое Трэк 3?

Трэк 3 створаны для культурніцкіх праектаў заяўнікоў, якія апынуліся ў складаных жыццёвых або прафесійных умовах: рэпрэсіі, вымушаная эміграцыя, страта фінансавання, немагчымасць перанесці важную падзею або паездку. 

Хто можа падавацца?

На грант могуць прэтэндаваць:

  • рэпрэсаваныя творцы (вызваленыя не пазней, чым за год да падачы заяўкі);
  • аўтары, якія страцілі працаздольнасць (на працягу апошніх 12 месяцаў);
  • вымушаныя эмігранты (на працягу апошняга года);
  • аўтары і ініцыятывы, якія страцілі фінансаванне (не пазней чым 3 месяцы таму);
  • Праекты і мабільнасці, якія немагчыма перанесці без шкоды;
  • іншыя выключныя сітуацыі (з дакументальным пацвярджэннем).

Якія праекты падтрымліваюцца?

Падтрымка можа быць выкарыстаная для рэалізацыі невялікіх ініцыятыў, тэрміновых дзеянняў, мабільнасцяў (напрыклад, удзел у міжнародных імпрэзах, рэзідэнцыях, навучальных праграмах, даследаваннях), альбо завяршэння праектаў, што апынуліся пад пагрозаю зрыву. Памер фінансавання складае ад 1 000 да 10 000 еўра. Праекты могуць доўжыцца ад аднаго месяца да аднаго года. Падача адкрытая на пастаяннай аснове, а камісія збіраецца 1–2 разы на месяц у залежнасці ад колькасці заяў.

Сума і тэрміны

  • Сума гранта: €1 000 – €10 000
  • Тэрмін рэалізацыі: ад 1 да 12 месяцаў
  • Падача: на сталай аснове
  • Адбор: 1–2 разы на месяц у залежнасці ад колькасці заявак
  • Старт праекта: не раней за 01.10.2025

Як падавацца?

Для падачы заяўкі неабходна падаць апісанне сітуацыі, абгрунтаванне тэрміновасці, план рэалізацыі з пазначэннем тэрмінаў і бюджэтам, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць згаданую сітуацыю (спраўкі, спасылкі на публікацыі, заключэнні праваабарончых арганізацый і г.д.). Таксама трэба растлумачыць, чаму іншыя крыніцы фінансавання недаступныя.

Інфасесія па Трэку 3 адбудзецца 28 жніўня. Рэгістрацыя:

 

Што яшчэ важна ведаць?

Заяўкі ацэньваюцца наступным чынам: спачатку праводзіцца тэхнічная праверка і ацэнка адпаведнасці крытэрам, пасля чаго заяўка перадаецца на разгляд незалежнай камісіі. Нават пры тэрміновай падтрымцы, справаздачнасць з боку атрымальніка гранта з’яўляецца абавязковай.

Для даведкі:

Праграма ArtPower Belarus дзейнічае з 2022 года і накіраваная на развіццё беларускай незалежнай культуры ўнутры краіны і ў выгнанні. Яна рэалізуецца ў партнёрстве паміж Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Усе ініцыятывы ў межах праграмы, накіраваныя на ўмацаванне ролі беларускай культуры як інструмента ўстойлівасці, супраціву і трансфармацыі.

Кантакты і дадатковая інфармацыя

Падача заявак і дакументацыя

Пытанні можна дасылаць на пошту: info@artpowergrants.org

Сачыце за абнаўленням ў сацыяльных сетках праграмыі: Instagram | Telegram

Scroll to top