Барометр рэпрэсій у Беларусі

Каб разумець, як эвалюцыянуюць карныя практыкі беларускага рэжыму, якія тэндэнцыі ў рэпрэсіях згасаюць і якія новыя трэнды з’яўляюцца, раз на квартал даследчы інстытут Цэнтр новых ідэй прадстаўляе справаздачу па даследаванні «Барометр рэпрэсій у Беларусі».

У гэтым даследаванні асноўны фокус увагі скіраваны перш за ўсё на статыстычныя, колькасныя звесткі. Як дадатковая  выкарыстоўвацца якасная (квалітатыўная) інфармацыя з шырокага кола адкрытых крыніц. Дадзеная справаздача не ставіць сабе мэты падмяніць дэталёвыя справаздачы праваабарончых арганізацый. У даследчыкаў ЦНІ іншыя задачы аналітыка-статыстычнага кшталту:
– па-першае, акрэсліць абагуленую карціну працы рэпрэсіўна-карнай сістэмы беларускага рэжыму,
– па-другое, вылучыць асаблівасці яе функцыянавання цягам пэўных часавых інтэрвалаў (кварталаў).

Запампаваць PDF:

Фота: Sergei Gritis

Scroll to top