Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства абвясціў конкурс на пасаду менеджара/менеджаркі па камунікацыях у Бруселі

Арганізацыя шукае спецыяліста з досведам у міжнародных камунікацыях, працы са СМІ і лічбавых платформах. Кантракт прадугледжвае поўную занятасць, міжнародную каманду і магчымасці для прафесійнага росту.

 Дэдлайн падачы заявак — 19 студзеня 2026 года.

Апісанне пасады

Гэта шматпрофільная пасада, якая патрабуе добрага ведання камунікацыйных інструментаў, практычнага падыходу да распрацоўкі і рэалізацыі камунікацыйных планаў, а таксама разумення чалавечых і палітычных кантэкстаў. Працоўнае месца знаходзіцца ў Бруселі, Бельгія.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • Мінімум 5 гадоў досведу ў сферы камунікацый, журналістыкі або міжнародных адносін з акцэнтам на медыйную бачнасць;
  • Практычныя навыкі ў выкарыстанні камунікацыйных інструментаў: MailerLite, WordPress, YooTheme, LinkedIn, Facebook, Instagram, праца са СМІ;
  • Упэўненае валоданне Microsoft 365 і пакетам Adobe (абавязкова InDesign і Illustrator; Photoshop і Premiere Pro — перавага);
  • Выдатнае валоданне англійскай мовай (вусна і пісьмова); веданне моў краін Усходняга партнёрства — плюс;
  • Зацікаўленасць і навыкі працы з CMS і CRM (WordPress, YooTheme, Odoo);
  • Базавыя веды пра Усходняе партнёрства і жаданне паглыбляць экспертызу;
  • Досвед працы ў НДА — перавага;
  • Уменне расстаўляць прыярытэты, працаваць у сціслыя тэрміны і весці некалькі задач адначасова;
  • Ініцыятыўнасць, крэатыўнасць і здольнасць прапаноўваць новыя ідэі;
  • Добрыя каардынацыйныя і камунікатыўныя навыкі;
  • Права жыць і працаваць у ЕС.

Што прапануецца

  • Прывабная пасада ў Сакратарыяце Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства;
  • Разнастайная праца ў актыўнай міжнароднай камандзе;
  • Шырокія магчымасці для даследаванняў і публікацый матэрыялаў грамадзянскай супольнасці;
  • Канкурэнтаздольны пакет аплаты і сацыяльных гарантый паводле стандартаў Бруселя;
  • Праца ў дружнай, дынамічнай і міжнароднай камандзе;
  • Магчымасці для нетворкінгу з прадстаўнікамі ЕС, краін Усходняга партнёрства і грамадзянскай супольнасці.

Падрабязней

Scroll to top