Вольны Беларускі ўніверсітэт запрашае на творчую сустрэчу з Андрэем Хадановічам

Форум Вольнага Беларускага ўніверсітэта працягваецца! Запрашаем на новую анлайн-сустрэчу — “Кантрабанда надзеі”, творчую сустрэчу з Андрэем Хадановічам — чалавекам, які ўмее гаварыць пра складанае лёгка і трапна, а пра балючае — без роспачы.
Андрэй Хадановіч — лаўрэат прэміі Польскага ПЭН-клубу і прэміі імя Карласа Шэрмана, аўтар 12 кніг “дарослай” паэзіі і адной для дзяцей, выкладчык, літаратуразнавец, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру.
Гэта будзе сустрэча пра моц слова і крыніцы нашай надзеі — той самай, што мы праносім праз межы і забароны, нібы кантрабанду.
Далучайцеся — будзе цёплая, жывая і вельмі натхняльная размова.
Дата: 12 снежня, 18:00
