Гарачая чацвёрка стыпендый з выдатнымі ўмовамі: мастацтва, даследаванні і танцы

Hyundai Artlab Editorial Fellowship 2025 — анлайн #стыпендыя для пісьменнікаў/-ц

  • Для каго: #пісьменнікі/-цы, #крытыкі і #даследчыкі/-цы мастацтва.
  • Калі: травень – снежань 2025.

Шукаюць аўтараў/-к для напісання трох артыкулаў для Artlab Editorial у 2025. Тэмы: сучаснае мастацтва, крытычны аналіз, культура і глабальныя тэндэнцыі.

Прапануецца: 

  • Стыпендыя 10 000 USD
  • Індвідуальнае ментарства ад вядучых крытыкаў і іншыя актыўнасці для развіцця вашай пісьменніцкай кар’еры ў міжнародным маштабе.

Дэдлайн 3 сакавіка. Даведацца больш
———————————————————————————

Творцам і куратарам/-кам: NXTHVN Fellowship 2025-2026 — #рэзідэнцыя і стыпедыя ў #ЗША

  • Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, якія знаходзяцца на ранніх этапах сваёй кар’еры і хочуць узмацніць прафесійныя сувязі і атрымаць падтрымку.
  • Калі: жнівень 2025 – травень 2026 (10 месяцаў).
  • Дзе: Нью-Хэйвен, Канэктыкут.

Прапануецца:

  • Стыпедыя 35 000 USD для мастакоў/-чак і 45 000 USD для куратараў/-к (выплочваецца па кварталах)
  • Субсідаванае жыллё
  • Майстар-класы і ментарства, нетворкінг, індывідуальныя і групавыя студыйныя практыкі 
  • Кульмінацыйная групавая выстава ў вядомай галерэі.

Дэдлайн 4 сакавіка. Даведацца больш  

———————————————————————————

Pina Bausch Fellowship 2025 — стыпендыя ў галіне #танец, #харэаграфія

  • Для каго: #харэографы/-кі і #танцоры/-кі ва ўсіх стылях і напрамках сучаснага і класічнага танца, з 2+ гадамі прафесійнага досведу.
  • Калі: верасень 2025 – жнівень 2026 (ад 3 да 12 месяцаў).
  • Фармат: афлайн, анлайн або змешаны.

Супраца з партнёрам/-кай (артыст/-ка, тэатр, інстытут): ўдзельнікі/-цы самі вызначаюць, з кім і як будуць працаваць (трэба загадзя ўзгадніць). Падчас стыпендыі магчыма назіранне за працай, сумесныя даследаванні, ментарства або актыўны ўдзел у пастаноўках.

Прапануецца:

  • 2 500 EUR/месяц за поўны працоўны дзень альбо 1 000 EUR/месяц – за няпоўны
  • Пакрыццё транспартных выдаткаў
  • Падтрымка прэзентацыі вынікаў.

Дэдлайн 15 сакавіка. Даведацца больш  

———————————————————————————

Gerda Henkel Fellowships 2025-2026 — стыпендыя на даследаванні, Сафія, #Балгарыя

  • Для каго: #даследчыкі/-цы з PhD у галіне гуманітарных або сацыяльных навук.
  • Калі: 1 кастрычніка 2025 – 28 лютага 2026, 1 сакавіка 2026 – 31 ліпеня 2026. Даступнасць на абодва перыяды – перавага.

5 месяцаў у Цэнтры перадавых даследаванняў (CAS), дзе ўдзельнікі/-цы змогуць працаваць над сваімі індывідуальнымі даследчымі праектамі, удзельнічаць у акадэмічных семінарах, канферэнцыях і наладжваць міжнародныя кантакты.

Прапануецца:

  • 850 EUR/месяц (10% пойдуць на падатак)
  • Да 800 EUR на паездкі (авіябілеты, віза, страхоўка)
  • Да 1500 EUR на даследчыя выдаткі (архівы, інтэрв’ю, набыццё кніг і г.д.)
  • Аплочанае жыллё ў Сафіі (індывідуальныя апартаменты і працоўная прастора)
  • Доступ да акадэмічных бібліятэк і баз дадзеных, удзел у семінарах
  • Прэзентацыя праекта на навуковых мерапрыемствах CAS і публікацыя ў электронным CAS Working Paper Series.

Дэдлайн 31 сакавіка. Даведацца больш  

Фота:. Dena Springer, Cosmic Intersections, 2025.

Scroll to top