Ініцыятыва “Гэта База” запрашае ў школу па правах чалавека і лідарству

Афлайн-школа для беларускай моладзі стартуе 19.11.25.

У праграме:

  • Якія правы чалавека існуюць, што гэта такое, і як яны працуюць
  • На якой філасофіі/падыходзе грунтуюцца правы чалавека і дзеля чаго існуюць
  • Што такое інклюзія, роўнасць, недыскрымінацыя і чаму гэта важна
  • Што можна рабіць пры парушэнні правоў. Лакальныя і больш шырокія дзеянні для кожна:й
  • Як быць лідэр:кай у розных накірунах

Для каго праграма:

  • Беларуская моладзь, а менавіта:
  • актывіст:кі, студэнт:кі альбо прадстаўні:цы грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў;
  • зацікаўленыя асобы, якія ня мелі досьведу нефармальнай адукацыі па тэме правоў чалавека, але маюць жаданьне пазнаёміцца з ёй.

Час правядзення:

Афлайн-школа будзе праводзіцца з 19.11.25 (серада) па 23.11.25 (нядзеля).

Адабраным кандыдат:кам будзе неабходна прысутнічаць на абвязковай анлайн-сустрэчы ў пачатку лістапада 2025.

Месца правядзення:

Вільнюс, Літоўская Рэспубліка.

Арганізатар:кі забяспечваюць праезд, пражыванне і харчаванне.

Фармат курса:

Анлайн-сустрэча ў пачатку лістапада 2025;

Афлайн-школа 19.11.25 – 23.11.25;

Мэнтарская праграма па распрацоўцы і рэалізацыі ідэй/праэктаў цягам 2 месяцаў.

Праграма праводзіцца цалкам на беларускай мове!

Дэдлайн падачы заяўкі – 25.10.2025

Водгукі на першы набор можна паглядзець тут
Водгукі на другі набор можна паглядзець тут

Не забудзьцеся распавесці пра школу вашым калегам-каляжанкам і сябрам-сяброўкам!

Па ўсіх пытаннях пішыце на hetaposta@gmail.com ці ў прыватныя паведамленьні Instagram

Scroll to top