Прэс-клуб прапануе шэраг новых магчымасцяў

1. Летні інтэнсіў па журналістыцы для студэнтаў Journey Program (Прага)
Праграму ўзначальваюць вядучыя прафесіяналы з вядомых сусветных СМІ і агенцтваў, у тым ліку CNN, The New Yorker, Bloomberg, Reuters, Associated Press і іншых. Шэраг выкладчыкаў таксама з’яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі.
Дэдлайн: 6 красавіка
2. Практычная дыскусія-кансультацыя «Прызнанне экстрэмісцкімі: магчымасці, наступствы, мінімізацыя рызык»
Разам з дасведчанымі эксперт_камі слухачы будуць разбірацца, як зараз бяспечна і эфектыўна працаваць ва ўмовах «экстрэмізму». Канферэнцыя ЮНЕСКА, прысвечаная Сусветнаму дню свабоды друку.
Тэма канферэнцыі — «Журналістыка ў дзіўным новым свеце: уплыў штучнага інтэлекту на свабоду прэсы і СМІ». Магчымы ўдзел анлайн. Ілюстрацыя: Unsplash.
Калі: 7 красавіка / дэдлайн рэгістрацыі — 5 красавіка
3. Конкурс расследавальніцкіх відэа- і аўдыёпраектаў DIG Awards
DIG Awards шукае смелыя расследаванні і яркія рэпартажы, якія дазволілі расказаць гісторыі сусветнага значэння. Пераможцаў абвесцяць на фестывалі DIG, які будзе праходзіць з 24 па 28 верасня ў Мадене, Італія.
Дэдлайн: 2 чэрвеня 2025 года
Дэдлайн падачы на пітчынг: 16 ліпеня 2025 года.