Праграма “Рабі смела” для моладзі

Ты малады беларус ці беларуска ў Вільні і шукаеш людзей, з якімі можна ствараць нешта важнае і натхняльнае? Праграма «Рабі смела»– гэта тое, што табе патрэбна.
Тут можна будзе пісаць, дызайніць ці разрульваць камунікацыю – месца знойдзецца ўсім. А каманда экспертаў і экспертак, ментарства і бяспечная прастора дапамогуць увасобіць ідэі ў рэальнасць.
Што вы атрымаеце па выніках праграмы:
- – Зразумеце, чаму ўсё можа быць праектам і як гэта дапамагае рэалізоўваць свае задумы.
- – Як структураваць любую ідэю і планаваць яе рэалізацыю.
- – Як эфектыўна працаваць у камандзе, негвалтоўна будаваць дыялог у грамадстве і планаваць мерапрыемствы.
- – Як вымяраць уплыў і эфектыўнасць сваёй дзейнасці і вызначаць праблемы мэтавай аўдыторыі.
Дэдлайн: 8 верасня 2025 года.
Працягласць: Вераснь–Снежань. Дзе: Вільнюс, Літва.