Шведскі інстытут прымае заяўкі ў лабараторыю лідэраў грамадзянскай супольнасці SI Leader Lab 2025

- Для каго: лідары/-кі ў #НДА, #культура, #медыя, якія працуюць у сферах дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды выказвання (фармальныя або нефармальныя кіраўнічыя ролі). Узрост: 22-45. Добрае валоданне ангельскай мовай.
- Калі: сакавік – лістапад 2025.
- Дзе: анлайн + тыдзень у Стакгольме, #Швецыя.
Праграма для тых, хто хоча ўзмацніць свае лідарскія і адвакацыйныя навыкі, палепшыць стратэгічную камунікацыю, рэалізоўваць новыя ініцыятывы і наладзіць міжнародныя сувязі.
Фармат:
- Анлайн-сесіі (красавік – чэрвень): практычныя трэнінгі, групавыя дыскусіі, коўчынг.
- Навучанне ў Стакгольме (4–10 траўня): інтэнсіўныя воркшопы, нетворкінг.
- Фінальны этап: атрыманне дыплома (чэрвень) і рэалізаваць праект зменаў у сваёй арганізацыі (жнівень – лістапад).
Прапануецца:
- Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ў Швецыі.
Дэдлайн: 18 лютага.