Віртуальны Універсітэт запрашае на анлайн курс па вывучэнню літатарурнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча

Дзевяты адукацыйны сезон Універсітэта пачынаецца з курса пра выдатную постаць Беларусі – паэта, драматурга, пісьменніка – Уладзіміра Караткевіча.
Аўтар курса і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк. Даследчык беларускай літаратуры, выкладчык-культуролаг, тэатральны рэжысёр, актор,сцэнарыст, публіцыст і драматург.
На занятках вы даведаецеся:
- гісторыю стварэння яго найбольш значных твораў – «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Ладдзя роспачы», «Чортаў скарб»;
- хто і як замінаў яму друкавацца, праз што ён прайшоў, каб перамагчы сістэму;
- чаму эсэ «Званы ў прадонні азёр» выклікала сапраўдны скандал у брэжнеўскія часы;
- хто быў сапраўдным сябрам пісьменніка, а хто яму здрадзіў.
Мы пагаворым пра тое, у якіх абставінах ён тварыў, што адбывалася побач у мастацтве, палітыцы, музыцы, і адкрыем нечаканага Караткевіча – з яго радасцямі, сумневамі і вялікай смеласцю, што дапамагала яму змагацца супраць Сістэмы.
Вы таксама ўбачыце ўнікальныя архіўныя дакументы:фота, інтэрв’ю.
Заняткі адбудуцца на платформе Zoom.
Прачытаць падрабязна пра курс можна па спасылцы
Запісацца на першы занятак курса
Віртуальны Універсітэт – гэта адукацыйная непалітычная і некамерцыйная пляцоўка, створаная ў 2021 годзе.
Мы працуем для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, развівацца і самарэалізоўвацца.
Мы прапануем бясплатныя заняткі, курсы і майстар-класы на розныя тэмы ад лепшых экспертаў.
Мы размяшчаем запісы заняткаў, карысныя відэа і публікацыі, а таксама навіны пра розныя адукацыйныя магчымасці, якія ствараем мы альбо нашыя партнёры.
За сем сезонаў працы Віртуальнага Універсіэту мы правялі каля 180 заняткаў на самыя розныя тэмы. Удзел у іх бралі больш за 2500 чалавек ад 8 да 80 гадоў з розных гарадоў Беларусі, а таксама з іншых краін.
У якасці выкладчыкаў у нас працавалі каля 60 чалавек з 7 краін свету.Мы робім гэтую працу з верай у тое, што людзі заслугоўваюць годнага жыцця і што адукацыя з’яўляецца адным з чыннікаў, якія могуць станоўча паўплываць на іх якасць жыцця.
