Трэнінг для арганізатараў (ментароў_ак) кінаклубаў ад “Маладой Грамады”

Трэнінг пройдзе ў рамках праекта па стварэнні кінаклубаў па правах чалавека для беларускай моладзі. Запрашаюцца жадаючыя прайсці навучанне ментароў_ак, у Варшаве 30 траўня – 1 чэрвеня.
Адабраныя ментары_кі будуць затым праводзіць кінаклубы ў Вільні, Варшаве і Любліне з чэрвеня па кастрычнік 2025 года (1 раз у 1.5-2 тыдні).
❗️УВАГА
Для ўдзелу ў праграме, вам павінна споўніцца не менш за 18 гадоў і не больш за 30 (на момант удзелу ў навучанні 30 мая-1 чэрвеня)
Рэгістрацыя
Калі ласка, адкажыце на пытанні максімальна поўна і сумленна.
Дэдлайн падачы заявак: 18 траўня (23: 59 па літоўскім часе)
- *за правядзенне кожнага кінаклуба (кінапаказу) – прадугледжаны ганарар.
Дадзеная актыўнасць падтрымліваецца Еўрапейскім моладзевым фондам Савет Еўропы. Унікальны фонд, які падтрымлівае мерапрыемствы, распрацаваныя сумесна з маладымі людзьмі, для маладых людзей і з дапамогай маладых людзей.