ФЕСТЫВАЛЬ АБУДЖАНЫХ TUTAKA 2025

Фэст Tutaka — пяты раз разам!
Сёлета фестываль Tutaka святкуе свой юбілей — нам ужо пяць гадоў! Нават не верыцца, але фэст вырас з камеральнай імпрэзы ў падзею са шматтысячнай аўдыторыяй, жывую прастору сустрэч беларусаў з усяго свету.
Месца ўсё тое ж — маляўнічая паляна Барык, дзе раней грымела слаўнае «Басовішча». Сэнс зусім новы. Фестываль Tutaka — гэта пляцоўка для самых разнастайных форм творчага дыялогу: ад канцэртаў, выстаў, кінапаказаў да творчых сустрэч, акцый і публічных дыскусій, што разам ствараюць унікальную карціну сучаснай беларускай незалежнай культуры і грамадзянскай супольнасці.
Дзе?
Паляна Барык ля Гарадка, Падляшскае ваяводства, Польшча (спасылка на мапу тут)
Калі?
10-13 ліпеня 2025 ⤵️
10 ліпеня — дзень заезду: размяшчаемся, ставім намёты, абдымаеся з сябрамі, якіх даўно не бачылі, адпачываем.
11-13 ліпеня — з галавой ныраем у вір фестывальных падзей.
Што нас чакае?
- Усебеларускі пікнік — сапраўдны вайб ляснога кемпінга. Прыязджай з намётам і жыві гэтае лета напоўніцу!
- Сямейны адпачынак — майстар-класы, гульні, чытанні і творчыя заняткі для дзяцей і для дарослых, што не супраць падурэць.
- Дыскусійныя пляцоўкі — нефармальныя размовы, інтэрактыўныя лекцыі, кінапрагляды, сустрэчы з цікавымі людзьмі, важныя тэмы і новыя думкі.
- Музычны фестываль — жывая музыка ад топавых беларускіх выканаўцаў (падрабязнасці ўжо неўзабаве).
- Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць свае праекты, пазнаёмся з аднадумцамі, знайсці партнёраў.
- Кірмаш — сувеніры, кнігі, мерч, прысмакі, зробленыя з душою, сваімі і для сваіх.
І, вядома, вольная прастора для вашых ідэй!