Дзве магчымасці навучання з дэдлайнам да 10 чэрвеня

Анлайн-#курс «Разам да зменаў» — другі модуль «Школы грамадзянскай адукацыі»
Вольны Беларускі Ўніверсітэт адкрыў прыём на другі модуль курса «Школа грамадзянскай адукацыі» для тых, хто ўжо знаёмы са сферай грамадзянскай супольнасці і хоча перайсці ад разумення да дзеянняў.
Калі: 12 – 30 чэрвеня, панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST).
- Для каго: маладыя #лідары/-кі супольнасцей; #валанцёры/-кі; тыя, хто хоча запускаць або развіваць сацыяльныя праекты і ініцыятывы.
Праграма:
- Як выяўляць праблемы і шукаць рашэнні
- Як ператварыць групу людзей у каманду
- Як канструктыўна вырашаць канфлікты і весці перамовы
- Як стаць лідарам/-кай сваёй супольнасці і натхняць іншых
- Як прэзентаваць сябе і сваю ініцыятыву: пітч, які зацікавіць партнёраў і медыя.
Фармат: практыка праз рэальныя кейсы, групавая праца, падтрымка дасведчаных трэнераў/-к.
Зарэгістравацца
Летняя школа па міжнародным гуманітарным праве
Прававая ініцыятыва запрашае на #праграма для #студэнты/-кі, #журналісты/-кі, #праваабаронцы, #актывісты/-кі і ўсіх заціўкаўленых з Беларусі, якія хочуць глыбей разабрацца ў пытаннях міжнароднага гуманітарнага права і навучацца ў міжнародных экспертаў і экспертак.
- Калі: 18-22 чэрвеня.
Праграма:
- Уводзіны ў міжнароднае гуманітарнае права: крыніцы, прынцыпы, тыпы канфліктаў
- Абарона раненых, ваеннапалонных, цывільных і ўразлівых груп
- Правілы вядзення ўзброенага канфлікту
- Роля міжнародных арганізацый і механізмы рэалізацыі гуманітарнага права
- Дакументацыя парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права.
Прапануецца: - Пражыванне (для тых, хто не жыве ў Вільнюсе) і харчаванне падчас школы.
❗️Дарожныя выдаткі і віза не пакрываюцца. Але калі вы сапраўды хочаце ўдзельнічаць і не маеце фінансавай магчымасці дабрацца, напішыце на education.legin@gmail.com з кароткай матывацыяй і апісаннем вашай дзейнасці. Арганізатары паспрабуюць дапамагчы.
Зарэгістравацца
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat
Па матэрыялах sekktor