Unlock 2026 запрашае удзельнікаў

Unlock 2026 гэта грамадзянскі саміт пра галоўныя трэнды і натхняльныя гісторыі ў актывізме, медыя і тэхналогіях. 

Імпрэза збярэ ў Празе (Чэхія) каля 200 актывіста_к і журналіста_к з Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. 

Гэта сустрэча для тых, хто нанова вызначае, як грамадзянская супольнасць можа заставацца ўплывовай нават у самых складаных умовах. Два дні нэтворкінгу, досведу і стратэгій выжывання ў сучасным свеце. 

У трансгранічным кантэксце інфармацыя ўсё часцей выкарыстоўваецца як зброя для дэстабілізацыі інстытутаў, раздзялення грамадства і падаўлення незалежных галасоў. У адказ на гэты выклік, праект Unlock 2026 прапануе платформу для абмену стратэгіямі пераходу ад абарончых мер да вяртання ініцыятывы з дапамогай заснаваных на фактах апавяданняў, якія натхняюць і аб’ядноўваюць.

Калі: 4–5 чэрвеня.

Падаць заяўку можна да 10 красавіка.

Падрабязнасці

Scroll to top