Unlock 2026 — грамадзянскі саміт у Празе

Unlock 2026 аб’яднае актывістаў, журналістаў, стваральнікаў кантэнту і даследчыкаў, якія працуюць з ідэямі інавацый, свабоды інфармацыі і супрацьдзеяння дэзінфармацыі.
Калі: 4–5 чэрвеня 2026 г.
Дзе: Прага, Чэхія
Працоўная мова: англійская
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада 2025 г., 23:59 CET
Саміт арганізуюць Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці, Львоўскі медыяфорум і Point Conference. У праграме — выступленні экспертаў з Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі..
Удзельнікі абмяркуюць, як будаваць устойлівыя кааліцыі, ператвараць пратэстную энергію ў доўгатэрміновыя змены і выкарыстоўваць гісторыі для аб’яднання грамадства.
Фармат: выступленні, практычныя семінары, магчымасці для наладжвання сувязей і стварэння кантэнту.
Падтрымка: візавая дапамога, пакрыццё транспартных выдаткаў і пражывання для часткі ўдзельнікаў.
Як падаць заяўку: раскажыце пра сябе і сваю матывацыю да 2 лістапада 2025 г.
Падрабязнасці і форма ўдзелу
Кантакт: unlockfest@praguecivilsociety.org
