Стыпендыя імя Віталя Сіліцкага. Дедлайн падачы 10. 03

Vitali Silitski Fellowship 2026 — магчымасць для маладых беларускіх даследчыкаў і даследчыц развіваць ідэі, натхнёныя спадчынай Віталя Сіліцкага!

Цэнтр новых ідэй адкрыў набор на стыпендыяльную праграму Vitali Silitski Fellowship — унікальную магчымасць для беларусаў да 35 гадоў паглыбіць свае даследаванні ў грамадска-палітычнай сферы, атрымаць экспертную падтрымку і стаць часткай аналітычнай супольнасці.

Што чакае пераможцаў:

  • Інтэнсіўная Future Ideas School з лекцыямі ад топавых экспертаў (Майкл Макфол, Джэймс Ніксі, Хілары Брыфа, Рыгор Астапеня і іншыя)
  • Двухмесячная стажыроўка ў даследчай камандзе Цэнтра новых ідэй
  • Стыпендыя да 2000 €(брутта)
  • Экспертная падтрымка ў распрацоўцы даследавання
  • Публікацыя аналітычнага артыкула на платформе Банк Ідэй

Ключавыя даты (2026):

  • Падача заявак  23 лютага – 10 сакавіка (да 23:59 па Мінску)
  • Анлайн-школа Future Ideas School → 13–25 сакавіка
  • Афлайн-частка + фінальны пітчынг → 26–29 сакавіка* (Варшава, логістыка за кошт арганізатараў)
  • Стажыроўка → 6 красавіка – 5 чэрвеня

Хто можа падацца:

  • Беларусы да 35 гадоў
  • З досведам у акадэміі, грамадзянскай супольнасці, медыях або бізнесе
  • Жывуць у краіне ЕС або Усходняга партнёрства (не ў Беларусі)
  • Валодаюць англійскай мовай (лекцыі будуць на англійскай)
  • Гатовыя да афлайн-сустрэчы ў Варшаве і поўнацэннай анлайн-стажыроўкі

Як падаць заяўку:

  • Кароткі пітч даследчай ідэі (да 300 слоў) — ідэя павінна быць развіццём або працягам адной з канцэпцый Віталя Сіліцкага
  • CV на англійскай (да 2 старонак)
  • Матывацыйны ліст (да 300 слоў)
  • Спіс публікацый (калі ёсць)

Падаць заяўку можна тут

Падрабязнасці і ўсе ўмовы па спасылцы

Scroll to top