Запрашаем на анлайн курс “Мастацтва Беларусі 1920-х гадоў”

Курс можа стаць першым крокам у вывучэнні маладога беларускага мастацтва, што было народжана магутным крэатыўным культурным выбухам. Гэта быў час маштабных сацыяльных, эканамічных і светапоглядных зменаў супярэчлівай міжваеннай эпохі.

Кожны з модуляў курса складаецца з трох частак: 

  • 1) кароткае відэа, у якім сцісла ахарактаразаваны адзін з відаў мастацтва ў гістарычным ракурсе,
  • 2) спасылка на сервіс для стварэння асноўных ключавых слоў і персаналій азначанага мастацкага кірунка,
  • 3) бібліятэка медыярэсурсаў па тэме модуля.

Што вы знойдзеце ў курсе?

  • Даведаецеся аб асноўных кірунках развіцця мастацкай думкі 1920х гадоў ХХ стагоддзя.
  • Атрымаеце спісы ключавых паняццяў і персаналій, якія спросцяць самастойны пошук па тэме.
  • Пазнаёміцеся з набыткам даследчыкаў па асноўных пытаннях тэмы.
  • Навучыцеся арыентавацца з пярэстым сусвеце беларускага міжваеннага мастацтва.
  • Знойдзеце свой улюбёны мастацкі кірунак, у якім зможаце развівацца самастойна.

Курс створаны адукацыйнай платформай

Прызначаны для самастойнага вывучэння ў любым тэмпе ў зручны для вас час!

Спасылка!

Scroll to top