Вэбінар «Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025 года»

 Рэгістрацыя да 2 верасня

Алгарытмы зноў змяняюцца. AI-інструменты абнаўляюцца хутчэй, чым рэдакцыі паспяваюць іх тэставаць. Сацсеткі выкатваюць новыя фарматы і рэжуць ахопы старых. Што гэта азначае для журналістаў і рэдакцый? Дзе рызыкі, а дзе — новыя шанцы?

На вэбінары «Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025 года» абмяркуем:

  • Якія апошнія абнаўленні ў сацсетках уплываюць на работу рэдакцый наўпрост зараз
  • Якія AI-інструменты эканомяць час і адкрываюць новыя фарматы
  • Як не згубіць і знайсці аўдыторыю ў сезон вялікіх перамен.
  • Каму гэта будзе карысна
  •  Усім, хто працуе ў медыях і шукае магчымасці быць больш эфектыўным, а таксама зацікаўлены ў новых інструментах і схемах для працы.

 Вядзе вэбінар Дзяніс Васількоў, медыякансультант, даследчык новых інструментаў.

 Вэбінар пройдзе 4 верасня 2025 года,

с 17:00 да 19:30 па Варшаве, 18:00–20:30 па Вільнюсу, 19:00–21:30 па Тбілісі.

Удзел бескаштоўны. Колькасць месцаў абмежаваная.

Регістрацыя працягнецца да 2 верасня 2025 года ўключна (23:59 па Вільнюсу).

 РЭГІСТРАЦЫЯ

Асобы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на паштовую скрыню спасылку на трансляцыю за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінару.

Калі ўзніклі пытанні наконт вэбінару, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

Вэбінар «Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025-года» праводзяць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Scroll to top