Вэбінар «Дублінская працэдура, прытулак і пераезд у Польшчу ў межах ЕС»

Запрашаем на дзвухгадзінны вэбінар ад TG House, дзе будуць разабраныя актуальныя праблемы ЛГБТК+ супольнасці з легалізацыяй у Польшчы, пераезду з іншых краін ЕС у Польшчу.
Калі: 19 снежня, 16:00 (CET) | 18:00 (Беларусь).
Праграма:
- Дублінская працэдура: што яна азначае на практыцы і якія ёсць варыянты дзеянняў
- Пераход з дадатковай абароны на прытулак: ці магчыма гэта і як працуе
- Пераезд у Польшчу для працы або вучобы з іншым ВНЖ або статусам абароны
- Падача на ВНЖ па пошце і «замарозка» тэрмінаў разгляду заяў.
- Блок пытанняў і адказаў. Спікерка: Анна Матыеўская — польская юрыстка з беларускімі каранямі, сузаснавальніца ініцыятывы «Партызанка», экспертка ў галіне міграцыйнага права. Прадстаўляе інтарэсы беларусаў у МУС Польшчы і міграцыйных службах. Лаўрэатка ўзнагароды Prawnik Pro Bono 2021 і конкурсу Rising Star 35 under 35.
