Вэбінар па абароне дадзеных

Тысяча Вялікіх Братоў: як збіраюць твае дадзеныя анлайн і што з гэтым рабіць (рэгістрацыя да раніцы 15-га верасня)

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар.

Google, сацсеткі, крамы, нават твая любімая кававая сетка — усе яны штодня збіраюць інфармацыю пра цябе.
Але што менавіта яны ведаюць? І як гэта ўплывае на тваю свабоду і бяспеку?

На бясплатным вебінары «Тысяча Вялікіх Братоў: як збіраюць твае дадзеныя анлайн і што з гэтым рабіць» пагаворымпра:

  • ​якія дадзеныя можа «накапаць» пра цябе Google ці ChatGPT;
  • што хаваецца за кукамі на сайтах і чаму яны паўсюль;
  • ​што адбываецца з тваімі дадзенымі, калі ты ставіш птушачку «Я згодны» ў анкеце ці пры атрыманні карткі на зніжкі;
  • якія правы табе гарантуе GDPR і як іх пісьменна выкарыстоўваць.

Вядзе вэбінар: Аляксей Казлюк, эксперт па лічбавай прыватнасці і GDPR.

Для каго: будзе карысны журналістам і журналісткам, актывістам і актывісткам, усім, хто хоча лепш зразумець, як працуе GDPR для звычайных людзей.

Калі: 15 верасня 2025 года. 17:00-18:00 па Варшаве, 18:00-19:00 па Вільнюсе, 19:00-20:00 па Тбілісі.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Дэдайн рэгістрацыі — 15 верасня 2025 года, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільнюсе.
У дзень вэбінару зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e—mail, пазначаны ў анкеце.

Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.

Scroll to top