Як выглядае беларуская адукацыя пасля 2020 года
Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прадставіў базавае даследаванне стану беларускай адукацыі пасля 2020 года.
Даследаванне праведзена ў межах праекта «Васьміног» і ўяўляе сабой серыю аналітычных матэрыялаў, падрыхтаваных на аснове шасці даследаванняў у наступных тэмах:
- Аналіз сектаральных даследаванняў сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь 2020–2023 гг. (I);
- Аналіз афіцыйных праграмных дакументаў 2020–2023 гг. (II);
- Праекты рэформаў і практычныя змены ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь з верасня 2020 г. па ліпень 2023 г.: паміж афіцыйным і неафіцыйным дыскурсамі (III–IV);
- Аналіз нефармальных (альтэрнатыўных) адукацыйных арганізацый і ініцыятыў, якія з’явіліся з 2020 г. у краіне і за яе межамі (V);
- Аналіз матэрыялаў публічных мерапрыемстваў (канферэнцыі, дыскусіі, прапановы актывістаў, экспертаў, рэфарматараў і іншых актараў адукацыі), прысвечаных рэформам сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь (VI).
Поўны тэкст даследавання