Варкшоп ад БАЖ “АІ з нуля: як ствараць тэксты, голас і карцінкі”

Вы пазнаёміцеся з простымі і карыснымі сэрвісамі, якія дапамагаюць журналістам і актывістам ствараць якасны кантэнт хутчэй і лягчэй.

Калі: 13 лістапада, чацвер, 16:00 па Варшаве, 17:00 па Вільні, 18:00 па Мінску.  Рэгістрацыя да 12 лістапада.

Для каго: будзе карысна тым, хто толькі пачынае знаёмства з нейрасеткамі.

Што вас чакае

Варкшоп скаладаецца з трох частак.

У першай пакажам:

  • як з дапамогай AI хутка стварыць тэкст;
  • як агучыць матэрыял, не маючы студыі;
  • як зрабіць ілюстрацыю ці выяву для сторыс.

Другая частка — практыка: кожны ўдзельнік зможа самастойна папрацаваць з АІ-прыкладаннямі. А таксама стварыць уласны невялікі праект — тэкст, аўдыя ці выяву.

У фінале вядучы дапаможа ацаніць вынікі самастойнай працы і дасць рэкамендацыі, таксама падзелімся досведам, як інтэграваць AI у паўсядзённую працу. 

Вядучы: Дзяніс Васількоў, медыякансультант, даследчык новых інструментаў.

Рэгістрацыя адкрытая да 12 лістапада, 17:00 па Вільні.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Спасылку на вэбінар зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць за дзень і за гадзіну да варшкопа.Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com

Scroll to top