Трэнінг для моладзі Reflect to connect

Запрашаем да ўдзелу ў трэнінгу моладзь з Беларусі, Італіі і Нямеччыны! 

📅 23–29 жніўня 2025 | EJBW Веймар

🗣 Мова працы: англійская

📌 Дэдлайн падачы заявак: 29 чэрвеня 2025

Што вас чакае?

Тыдзень творчага і крытычнага даследавання ўзнікнення таталітарызму ў 1930-х і яго наступстваў сёння. Праграму правядуць эксперты ў галіне гісторыі, мастацтва і грамадзянскай адукацыі.

Хто можа падаць заяўку?

Маладыя людзі 20–27 гадоў з Беларусі, Італіі і Нямеччыны, якія:

  • працуюць або навучаюцца ў галіне мастацтва, адукацыі, гісторыі ці сацыяльнай працы;
  • маюць досвед у тэматыцы семінара або асабісты дотык да яе;
  • актыўныя ў грамадзянскіх ініцыятывах ці супрацоўнічаюць з партнёрскімі арганізацыямі.

Удзел, пражыванне і харчаванне ў EJBW Веймар прадастаўляюцца бясплатна. Вандроўныя выдаткі будуць кампенсаваны.

Рэгістрацыя

Пытанні? Напішыце нам на reflecttoconnect@razam.de

Паведамленні аб выніках будуць дасланы да 7 ліпеня 2025.

Scroll to top