Дыскусія «Словы Ханны Арэнт для сённяшняга свету»

Нагодай для сустрэчы стаў выхад новага зборніка эсэ палітычнай філосафкі ў перакладзе на беларускую мову ад выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Мерапрыемства, арганізаванае Гётэ-Інстытутам сумесна з «Пфляўмбаўм», засяродзіцца на тым, як інтэлектуальная спадчына Арэнт дапамагае асэнсоўваць сучасныя выклікі, досвед выгнання і захаванне здольнасці да дзеяння ва ўмовах «цёмных часоў».

У дыскусіі прымуць удзел:

Мары Луіз Кнот (Германія) — вядомая літаратурная крытык і выдавец, адна з вядучых экспертак па спадчыне Ханны Арэнт.

Доктар Вольга Шпарага (Беларусь) — беларуская філосафка, кандыдатка філасофскіх навук, чые працы прысвечаны сучаснай культуры, палітыцы і фемінізму. 

Доктар Сімас Чэлутка (Літва) — філосаф, выкладчык Віленскага ўніверсітэта, які спецыялізуецца на палітычнай філасофіі і этыцы.

Час і месца падзеі: 16 красавіка, 18:00. Вільня, Vokiečių 10, аўд. 402.

Мовы: англійская і нямецкая (з сінхронным перакладам на беларускую).

Scroll to top