Конкурс грантаў ад SPLOT Wartości 2.0

SPLOT Wartości 2.0 адкрыў набор на вялікія гранты (granty duże) для арганізацый грамадзянскай супольнасці, зарэгістраваных у Польшчы. 

Памер гранта складае ад 10 000 да 15 000 EUR. Праекты павінны быць звязаны з абаронай правоў і каштоўнасцяў ЕС, вяршэнствам права і дэмакратыі (кампаніі, грамадзянскі ўдзел, кааліцыі, маніторынг, бясплатныя кансультацыі і інш). 

Тэрмін рэалізацыі: ад 6 да 12 месяцаў. Старт: чэрвень–ліпень 2027 года. 

Дэдлайн падачы: 28 снежня, 12:00 (па Варшаве). 

Падрабязней

Scroll to top