Даследаванне “Як не супрацоўнічаюць медыя і НДА”. Патрэбы, механізмы, прычыны

Даследаванне было ініцыявана грамадскай арганізацыяй «ІншыЯ» і Аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны «Разам» пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яго правядзенне абумоўлена неабходнасцю сістэмнага асэнсавання сучаснага стану ўзаемадзеяння паміж медыйнымі рэсурсамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны ў якасці эмпірычнай базы для планавання далейшых стратэгій развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва паміж двума сектарамі.

Мэта даследавання – вывучыць поспехі і складанасці ў супрацоўніцтве медыя і грамадскага сектара Беларусі. У адпаведнасці з гэтай мэтай былі сфармуляваны наступныя даследчыя

Задачы:

  • 1. Прааналізаваць досвед узаемадзеяння паміж недзяржаўнымі арганізацыямі (НДА) і медыя
  • 2. Ідэнтыфікаваць ключавыя бар’еры, якія абмяжоўваюць устойлівае партнёрства.
  • 3. Вызначыць асноўныя запыты і чаканні абодвух бакоў адносна супрацоўніцтва.

ДАВЕДАЦЦА БОЛЬШ

Scroll to top