Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання»

Гэты вэбінар — пра тое, што адбываецца з журналістамі ў полі траўмы, як выглядаюць перагруз, траўма сведкі і чаму вытрымка — не бясконцы рэсурс, а значыць — яго варта папаўняць. Бо штодзённая праца з гвалтам, рэпрэсіямі і чужым болем паступова назапашвае стомленасць і эмацыйнае знясіленне — нават калі здаецца, што мы трымаемся.
Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання»
Пагаворым пра псіхалогію журналісцкай працы:
- Дзе праходзіць мяжа прафесійнай адказнасці
- Як не забіраць чужы боль з сабой
- Як падрыхтавацца да складаных размоў
- І што дапамагае заставацца ў прафесіі на доўгую дыстанцыю.
Вас чакаюць:
- практычныя інструменты
- кароткія інтэрактыўныя заданні
- месца для рэфлексіі — без тэрапіі, але з клопатам пра тых, хто працуе ў эпіцэнтры падзей.
Вэбінар правядзе беларуская журналістка, якая больш за пяць гадоў працуе з траўматычнымі тэмамі, праводзіць трэнінгі па супрацьдзеянні выгаранню і ведае, як журналістыка траўмы выглядае на практыцы.
Вэбінар пройдзе 5 сакавіка 2026 года, з 17:00 да 19:30 па Варшаве, з 18:00 да 20:30 па Вільнюсу, з 19:00 до 21:30 па Мінску.
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэгістрацыя працягваецца да 4 сакавіка 2026 года, 17:00 па Вільнюсу.
Падрабязней
Асобы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за содні і за гадзіну да пачатку вэбінара.
Калі ў вас засталіся пытанні, што датычна вэбінара, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.
Вэбінар ладзіць нямецкая некамерцыйная арганізація dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
