Фестываль кіно пра правы чалавека Nepatogus kinas запрашае на паказы фільмаў і дыскусію, прысвечаныя сітуацыі ў Беларусі.

15 кастрычніка, кінатэатр Scalvija:
Паказ фільма “Хто, калі не мы?”
Фільм распавядае пра траіх жанчын, якія працягваюць змагацца нават пасля задушэння пратэстаў у Беларусі.
Асаблівы госць: адна з гераінь фільма.
Ліст Насты Лойкі прагучыць у перакладзе на літоўскую.
Пачатак: 18:30
Білеты (кошт: ад 3.35 да 6.35 еўра): Набыць білеты
Дэталі: Спасылка на сайт фестывалю

17 кастрычніка, Нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса (пр. Гедыміна, 51, Вільня)
Паказ фільма “Калі ідзеш праз пекла — не спыняйся”
Фільм заснаваны на лістах беларускіх жанчын, якія яны напісалі ў зняволенні.
Дыскусія: з удзелам беларускіх праваабаронцаў і літоўскіх экспертаў.
Мова дыскусіі: беларуская і літоўская.
Пачатак: 18:30

Уваход вольны — неабходна набыць бясплатны білет: Набыць білет
Дэталі: Спасылка на сайт фестывалю

18 кастрычніка, Каўнас, кінатэатр Romuva:
Паказ фільма “Хто, калі не мы?”
Фільм распавядае пра траіх жанчын, якія працягваюць змагацца нават пасля задушэння пратэсту ў Беларусі.
Асаблівы госць: адна з гераінь фільма.
Ліст Насты Лойкі прагучыць у перакладзе на літоўскую.

Пачатак: 18:00
Білеты (кошт: ад 3 да 6 еўра): Набыць білеты
Дэталі: Спасылка на сайт фестывалю

Усе імпрэзы праводзяцца сумесна з Гётэ-Інстытутам у Літве ў межах праграмы Goethe-Institut in Exile, Фондам імя Конрада Адэнаура і кінафестывалем фільмаў па правах чалавека Nepatogus kinas (Нязручныя фільмы)

Scroll to top