Стыпендыя Лэйна Кіркланда. Дэдлайн 1 сакавіка

Стыпендыя Лэйна Кіркланда 2025/2026 запрашае на навучанне і стажыроўкі ў Польшчы.Праграма прадугледжвае два семестры навучання ў адным з чатырох польскіх ВНУ, і, як мінімум, двухтыднёвую прафесійную стажыроўку ў дзяржаўных арганізацыях.

У рамках праграмы Кіркланда мы прапануем:

  • бясплатныя заняткі ў прэстыжных польскіх ВНУ. Прапанова ўключае 2 семестры навучання ў адным з 4 польскіх акадэмічных цэнтраў (Варшава, Кракаў ,Вроцлаў, Люблін) і, як мінімум, 2-х тыднёвую стажыроўку ў дзяржаўных установах;
  • напісанне навуковай працы або падрыхтоўчага праекта пад кіраўніцтвам вопытных польскіх спецыялістаў і навукоўцаў;
  • Стыпендыя ў памеры 18 200 злотых у 10 частках.

Заяўкі прымаюць да 1 сакавіка. Падрабязней

Scroll to top