Трэнінг па стварэнні адукацыйных анлайн-курсаў
Калі і дзе: 7-9 лютага 2025 года ў Вільнюсе (афлайн).
Для каго: прадстаўнікоў НДА, актывістаў, што маюць ідэю стварэння анлайн курса, які сваім зместам мусіць спрыяць узмацненню грамадзянскай супольнасці і дэмакратычным зменам у Беларусі.
Тэрмін рэгістрацыі: да 12.00 па Мінску 2.02 2025 г.
Вядучыя трэнінга – дасведчаныя метадысткі і выкладчыцы адукацыйнай ініцыятывы DrivED дапамогуць удзельнікам дапрацаваць ідэю анлайн-курса да высокаякаснай, абгрунтаванай і змястоўнай праектнай прапановы.
Мэты трэнінга:
- даць удзельнікам неабходныя базавыя веды і інструменты па стварэнню якасных адукацыйных курсаў і матэрыялаў.
- дапамагчы ўдзельнікам падрыхтаваць праектныя заяўкі на атрыманне грантавай падтрымкі на стварэнне адукацыйнага курсу.
Раім удзельнічаць камандай да 2-х чалавек – гэта значна падвышае шанцы на стварэнне якаснага прадукту.
Удзельнікам з іншых гарадоў аплочваецца праезд (аўтобус ці цягнік) і пражыванне.
Для удзелу, калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі. Колькасць местаў абмежаваная, удзельнікі будуць адабраныя на аснове прадстаўленай інфармацыі.
Арганізатары трэнінгу: адукацыйная платформа www.learn4belarus.online і праект Belarus.Beehive.