Вакансія, стажыроўка і шмат намінацый для фатографаў ад Прэс Клуба

Фестываль у Перпіньяне (Францыя): гранты і ўзнагароды ад Canon, Visa pour L’Image
Дэдлайн: 12 чэрвеня Могуць прыняць удзел фотажурналісты і дакументалісты з усяго свету. Пераможцы ў кожнай з катэгорый атрымаюць па 8000 еўра.
Стыпендыя Sir Harry Evans Global Fellowship для расследавальнікаў
Дэдлайн: 18 чэрвеня Стыпендыят будзе займацца журналісцкім расследаваннем у рэдакцыі Reuters у Лондане, Нью-Йорку, Сіднэі ці Таронта. Прапануюць штомесячны заробак у памеры 4444 фунтаў стэрлінгаў і пакрыццё транспартных выдаткаў. Веданне англійскай мовы на добрым узроўне абавязковае.
«Трыбуна» шукае рэдактараў
Рэдакцыя плануе запуск новых тыпаў кантэнту і сэрвісаў. Патрэбны рэдактар з веданнем англійскай мовы для iGaming-раздзела.