Дзве магчымасці навучання з дэдлайнам да 10 чэрвеня

Анлайн-#курс «Разам да зменаў» — другі модуль «Школы грамадзянскай адукацыі»

Вольны Беларускі Ўніверсітэт адкрыў прыём на другі модуль курса «Школа грамадзянскай адукацыі» для тых, хто ўжо знаёмы са сферай грамадзянскай супольнасці і хоча перайсці ад разумення да дзеянняў.

Калі: 12 – 30 чэрвеня, панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST).

  • Для каго: маладыя #лідары/-кі супольнасцей; #валанцёры/-кі; тыя, хто хоча запускаць або развіваць сацыяльныя праекты і ініцыятывы.

Праграма:

  • Як выяўляць праблемы і шукаць рашэнні
  • Як ператварыць групу людзей у каманду
  • Як канструктыўна вырашаць канфлікты і весці перамовы
  • Як стаць лідарам/-кай сваёй супольнасці і натхняць іншых
  • Як прэзентаваць сябе і сваю ініцыятыву: пітч, які зацікавіць партнёраў і медыя.

Фармат: практыка праз рэальныя кейсы, групавая праца, падтрымка дасведчаных трэнераў/-к.

Зарэгістравацца

Летняя школа па міжнародным гуманітарным праве

Прававая ініцыятыва запрашае на #праграма для #студэнты/-кі, #журналісты/-кі, #праваабаронцы, #актывісты/-кі і ўсіх заціўкаўленых з Беларусі, якія хочуць глыбей разабрацца ў пытаннях міжнароднага гуманітарнага права і навучацца ў міжнародных экспертаў і экспертак.

  • Калі: 18-22 чэрвеня.

Праграма:

  • Уводзіны ў міжнароднае гуманітарнае права: крыніцы, прынцыпы, тыпы канфліктаў
  • Абарона раненых, ваеннапалонных, цывільных і ўразлівых груп
  • Правілы вядзення ўзброенага канфлікту
  • Роля міжнародных арганізацый і механізмы рэалізацыі гуманітарнага права
  • Дакументацыя парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права.
    Прапануецца:
  • Пражыванне (для тых, хто не жыве ў Вільнюсе) і харчаванне падчас школы.

❗️Дарожныя выдаткі і віза не пакрываюцца. Але калі вы сапраўды хочаце ўдзельнічаць і не маеце фінансавай магчымасці дабрацца, напішыце на education.legin@gmail.com з кароткай матывацыяй і апісаннем вашай дзейнасці. Арганізатары паспрабуюць дапамагчы.

Зарэгістравацца

Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat

Па матэрыялах sekktor

Scroll to top