Восеньская школа лідараў і лідарак – Trialog Sąsiedzki

21-26 верасня 2025 у усходняй Польшчы адбудзецца Trialog Sąsiedzki — адукацыйная праграма для актыўных людзей з Беларусі, Украіны і Польшчы, якая стварае прастору для дыялогу пра складаную гісторыю, ідэнтычнасць і выклікі сучаснасці.
У праграме інтэрактыўныя семінары, дыскусіі, праца ў групах, аналіз выпадкаў, гульнявыя сітуацыі.
Для каго: лідары і лідаркі з досведам у #адукацыя, #медыя, #даследаванні, #культура, сацыяльных ініцыятывах, #актывізм
Мовы: беларуская, украінская і польская.
Праграма ахоплівае тэмы:
- Гістарычная памяць і ідэнтычнасць
- Траўма, канфлікты і ўзаемаразуменне
- Каштоўнасці дэмакратыі, плюралізму, супрацы
- Рэгіянальны дыялог у складаных палітычных умовах.
Прапануецца:
- Пражыванне, харчаванне, навучанне і транспарт (да 300 EUR).