Стадзі-тур «Скразныя каштоўнасці» ад Іншых

Хочаш умацаваць сваю працу па тэме скразных каштоўнасцей і атрымаць натхненне ад нямецкага досведу? Іншыя запрашаюць у Берлін 21–25 верасня на стадзі-тур, дзе беларускія актывіст_кі і журналіст_кі сустрэнуцца, каб абмяняцца вопытам з нямецкімі калегамі і паміж сабой, а таксама пераасэнсаваць звыклыя практыкі і здабыць новыя ідэі для сваёй працы.
Каму падыходзiць?
Для актывіст_ак і журналіст_ак, якія ўжо дзейнічаюць у сферы скразных каштоўнасцяў — у прыватнасці, у галіне роўнасці, інклюзіі і недыскрымінацыі.
Удзел будзе асабліва карысны тым, хто:
- Асвятляе тэмы правоў чалавека, інклюзіі і недыскрымінацыі ў медыя — піша, здымае, распавядае пра людзей і праблемы, фармуючы змястоўную, уважлівую да каштоўнасцяў інфармацыйную прастору.
- Рэалізуе праекты або ініцыятывы, у якіх цэнтральнымі з’яўляюцца павага, роўнасць і разнастайнасць — працуе з людзьмі і для людзей, свядома ўлічваючы скразныя каштоўнасці.
- Імкнецца развіваць свае веды і практыку ў гэтым кірунку — хоча паглыбіць разуменне, абмяняцца досведам і зрабіць свае ініцыятывы больш устойлівымі і этычнымі.
Што вас чакае?
- Сустрэчы з прадстаўні_цамі нямецкіх медыя і НДА.
- Абмен лепшымі практыкамі нямецкіх калег па тэме скразных каштоўнасцей у галіне роўнасці, інклюзіі і недыскрымінацыі.
- Абмеркаванне магчымасцяў адаптацыі гэтых практык да беларускага кантэксту.
- Нэтворкінг з беларускімі журналіст_камі і актывіст_камі.
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя адкрыта да 17.08 уключна. Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 22.08. Лагістычныя падрабязнасці і праграму стадзі-тура мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць адбор.
Для тых, хто жыве не ў Берліне, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу ў Берлін 21.09 і назад 25.09. Усім удзельні_цам падчас мерапрыемства будзе прадстаўлена пражыванне. Увага, візавая падтрымка не аказваецца.
Мерапрыемства ладзяць аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. і арганізацыя ІншыЯ.
Падрабязней
Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!