Падборка беларускіх падкастаў пра культуру і мастацтва

Беларускія падкасты ў Spotify: 

Кінатэатр Беларусь Прафесійны кінакрытык Тарас і кінааматарка Юля называюць свой праект “першым беларускамоўным падкастам пра кіно і поп-культуру”. 

Bellit Пазіцыянуюць сябе як першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты. Амаль 150 выпускаў! 

Wir.by — Беларуская і сусветная культура Папулярызатары беларускай і сусветнай культуры маюць два цікавыя падкасты: пра славянскія мовы і “Спіс на лета” — пра беларускую літаратуру. 

Міфічны Бабруйск Бабруйчанкі паказваюць гісторыю роднага горада з іншага боку — таямнічага, прыгодніцкага, а часам нават да дрыжыкаў у каленках страшнага. 

Крыж экзістэнцыі Падкаст ад суполкі “Кшталт” для тых, хто хоча заглыбіцца ў беларускі музычны андэграўнд. “У доўгіх і грунтоўных размовах з нашымі героямі мы прыгадваем былое і выкрываем культурны гераізм, які часта застаецца незаўважаным”, — адзначаюць удзельнікі творчага калектыву. 

Літрадыё — бонус на правах першага каментара — і якога! Тут не адзін, а серыя падкастаў: 

“Адкуль бяруцца кнігі” — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці. 

“Супердудко” — самы суб’ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі. 

“Каля літаратуры” — размовы пра літаратуру і не толькі. 

За падборку дзякуй http://sekktor.online

Scroll to top