Працягнуты набор на курс «Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досвед»

У вас ёсць шанец далучыцца да курсу да 10 кастрычніка.

Арганізатар Вольны Беларускі Універсітэт.

 Новы курс ВБЎ «Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досвед» дапаможа зразумець:

  •  Як фармаваліся нацыі Еўропы і што гэта значыць для беларусаў
  •  Чаму польская барацьба за незалежнасць — важны ўрок для Беларусі
  •  Якія шанцы мела БНР і чаму яна не ўтрымалася
  •  Як геапалітыка ўплывала на лёс беларусаў у ХХ стагоддзі
  •  І што мы можам зрабіць сёння, каб вярнуцца ў Еўропу

Выкладчык: праф. Мікола Іваноў — гісторык, былы савецкі дысідэнт, удзельнік руху «Solidarność Walcząca». Аўтар больш як ста навуковых прац і соцень публіцыстычных артыкулаў, апублікаваных у Польшчы, Расіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Фінляндыі, Ізраілі і ва Украіне. Чытаў лекцыі ў Стэнфардскім універсітэце (ЗША), Сарбоне (Парыж), Лонданскім універсітэце і Іерусалімскім універсітэце. Чалавек, які бачыць Беларусь у кантэксце вялікай еўрапейскай гісторыі.

Старт курсу: 14 кастрычніка 2025

Працягласць: 15 гадзін (лекцыі + дыскусіі)

Фармат: анлайн, па аўторкам з 17:30

Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта

Рэгістрацыя

Scroll to top