Фелоўшып для беларускіх экспертак 

Цэнтр новых ідэй пры падтрымцы Шведскага інстытута арганізуе фелоўшып для беларускіх экспертак дзеля павышэння іхняй бачнасці ў публічнай сферы.

Праграма CNI Women Fellowship advancing visibility – гэта прастора падтрымкі, росту і развіцця, дзе ўдзельніцы навучацца быць бачнымі, уплывовымі і атрымаюць здольнасць смела дзяліцца сваёй экспертызай.

Запрошаныя эксперткі і ментаркі праграмы:

  • Джэкі Тру – прафесарка кафедры міжнародных адносін Універсітэта імя Джона Монаша, дырэктарка Цэнтра перадавога вопыту Аўстралійскай даследчай рады ў справе ліквідацыі гвалту ў дачыненні да жанчын (CEVAW);
  • Леся Руднік – дырэктарка Цэнтра новых ідэй, доктарка паліталагічных навук;
  • Арыся Луцэвіч – намесніца дырэктара Праграмы па Расеі і Еўразіі, кіраўніца Украінскага форуму ў Chatham House;
  • Валянціна Чэкан – кансультантка ў пытаннях дзелавых камунікацый і публічных выступаў, Speaker-coach TEDxMinsk, TEDxWomen, TEDxYouth;
  • Таццяна Кавалёнак – прадпрымальніца, кансультуе па стратэгічнаму кіраванню і кіраванню дадзенымі вялікія карпарацыі і стартапы, ментарка Women in Tech, магістр міжнароднага развіцця Універсітэта Ньюкасла;
  • Ганна Герасімава – экспертка ў сферы арганізацыйнага развіцця з 30-гадовым досведам працы ў галіне абароны правоў чалавека, падтрымкі медыяў і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, рэгіёне “Усходняга партнёрства” і шырэй у Еўропе і свеце. Развівала і кіравала арганізацыямі, між іншым Беларускім домам правоў чалавека і інш..

Для каго гэтая праграма?

Праграма створаная для беларускіх экспертак, якія:

  • маюць вышэйшую адукацыю або прафесійны досвед у акадэмічнай, аналітычнай ці грамадскай сферы;
  • гатовыя да публічнай прэзентацыі сваёй экспертызы ў медыях, даследаваннях, адукацыйным сектары ці праз уласныя праекты;
  • валодаюць ангельскай на ўзроўні не ніжэйшым за B1;
  • распрацоўваюць ці імкнуцца рэалізаваць праект на памежжы сацыяльных, палітычных і акадэмічных тэм / прыходзяць у праграму ўжо з існым праектам.
  • Timeline. CNI Women Fellowship: advancing visibility 
  • Праграма працягнецца ад лістапада 2025-га да чэрвеня 2026-га года (з перапынкам на зімовыя вакацыі).

Якіх вынікаў вы дасягняце дзякуючы праграме?

Па завяршэнні CNI Women Fellowship advancing visibility ўдзельніцы:

  • ➜ засвояць стратэгію працы з LinkedIn і сістэмнасць публікацый, знойдуць свой публічны голас;
  • ➜ рэалізуюць уласны праект, які будзе мінімум 3 разы ўзгаданы ў публічнай прасторы;
  • ➜ пашыраць прафесійны нэтворкінг як мінімум на 30 кантактаў;
  • ➜ як мінімум 1 раз выступяць афлайн;
  • ➜ апублікуюць 1 тэкст на сайце ЦНІ (пры жаданні);
  • ➜ арганізуюць і правядуць мінімум 1 слот у межах community event;
  • ➜ будуць адчуваць сябе больш упэўнена ў публічнай прасторы як эксперткі.

Дэдлайн падачы заяўкі: 28 кастрычніка 2025.

Подать заявку

Scroll to top