Culture Moves Europe аб’яўляе гранты мабільнасці на 1025-26 гг.

Праграма прапануе гранты на творчыя падарожжы у межах краін Creative Europe.

Запрашаюцца дзеячы культуры, што пражываюць у краінах Creative Europe і працуюць у галінах: архітэктура, культурная спадчына, дызайн і модны дызайн, літаратура, музыка, сцэнічныя і візуальныя мастацтвы. Можна падавацца індывідуальна або групай да 5 асоб.

Праграма працуе: 1 кастрычніка 2025 – 30 красавіка 2026 (падача штомесяц).

Падаваць можна на паездкі працягласцю 7-60 дзён (індывідуальна) або 7-21 дзень (група). Праект трэба рэалізаваць у іншай краіне Creative Europe разам з міжнародным партнёрам (індывідуальным або інстытуцыйным).

Арганізатары пакрываюць:

  • Сутачныя 85 EUR у дзень
  • Кампенсацыя на дарогу: < 5000 км — 400 EUR / > 5000 км — 800 EUR. Ёсць дадатковыя опцыі.

Дэдлайны кожны месяц: 

  • 31 кастрычніка 2025
  • 30 лістапада 2025
  • 31 студзеня 2026
  • 28 лютага 2026
  • 31 сакавіка 2026
  • 30 красавіка 2026.

Вынікі на працягу 8 тыдняў пасля кожнага дэдлайну.

Падрабязней

Scroll to top