Кансультацыі ад экспертак БХК

БХК запускае новы раўнд кансультацый для ініцыятыў грамадзянскай супольнасці па трох напрамках: 
  1. Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека, у тым ліку Рамкавыя кампетэнцыі у галіне правоў чалавека для сектара нефармальнай адукацыі
  2. Міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека
  3. Прымяненне падыхода, заснаванага на правах чалавека (human rights based approach, HRBA)

Перыяд, у які дзейнічае прапанова: лістапад-снежань 2025 ці да заканчэння рэсурсаў БХК, выдзеленых на гэтую працу.

Калі ў вас ёсць пытанні, нявырашаныя праблемы, недахоп інфармацыі і разумення як дзейнічаць па 3-х гэтых напрамках, эксперты дапамогуць вам:

Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека: метадычныя ці сутнасныя кансультацыі любога кшталту, у тым ліку па: ацэнцы/зместу/складанні адукацыйных праграм; уключэнню кампанента правоў чалавека ў агульнаграмадзянскую адукацыю; прымяненні ў працы Рамкавых кампетэнцый у галіне правоў чалавека для сектара нефармальнай адукацыі; магчымых формах уключэння ў ваш адукацыйны працэс інструментаў, распрацаваных БХК: базавы анлайн курс па правах чалавека і дапаможнік да яго.

Міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека: рэлевантныя для вашай арганізацыі механізмы з існуючых для Беларусі / карта міжнародных механізмаў і іх узаемасувязь; магчымыя формы узаемадзеяння з механізмамі ААН у вашай сферы / методыка складання зваротаў; кааліцыйная праца пры звароце ў міжнародныя механізмы; карыстанне Календаром міжнародных праваабарончых механізмаў для НДА, распрацаваным БХК.

Прымяненне падыхода, заснаванага на правах чалавека (human rights based approach, HRBA): уключэнне HRBA у праэктныя заяўкі; ацэнка ўнутраных палітык і працэсаў у арганізацыі на адпаведнасць HRBA; разбор канкрэтных кейсаў (унутраных і вонкавых) у працы вашай арганізацыі на адпаведнасць HRBA.

Алгарытм працы

1. Вы запаўняеце форму.

2. Арганізатары ацэньваюць, ці змогуць вам дапамагчы, і ў любым выпадку звяжуцца з вамі.

3. Калі арганізатары лічаць, што можам вам дапамагчы, дамаўляюцца аб неабходнай колькасці анлайн/афлайн сустрэч для працы па вашым пытанні.

Умовы ўдзелу: кансультацыі бясплатныя для беларускіх ініцыятываў грамадзянскай супольнасці.

Пры жаданні можна падтрымаць працу БХК праз Stripe (толькі замежныя карткі для бяспекі):

Падаць заяўку

Scroll to top